Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, але не называе іх?
Займеннік
Назавіце разрад займеннікаў я,ты, мы, вы, ён, яны.
Асабовыя
Які займеннік ва ўскосных склонах мае формы мяне, мне, мной?
Я
Скажыце па-беларуску
смеяться над ним
Смяяцца з яго
Хто дбае, ... і мае.
той
У ым асаблівасць займенніка сябе?
Не мае формы назоўнага склону.
Назавіце разрад займеннікаў мой, твой, ваш, свой.
Прыналежныя
Як скаланаюцца прыналежныя займеннікі мой, свой, твой?
Як прыметнікі з мяккай асновай.
Скажыце па-беларуску
благодарить его
Дзякаваць яму
Як мы да людзей, так і людзі да ... .
нас
Назавіце разрад займенніка сябе.
Зваротны
Назавіце разрад займеннікаў кожны, увесь, усякі.
Азначальныя
Назавіце пачатковую форму займенніка: самага, самаму, самым, (у) самым.
Самы
Скажыце па-беларуску
рассказала о нём
Расказала пра яго
Кінь перад ..., знойдзеш за сабой.
сабой
Націск у займенніках нехта, нешта, нечы, нейкі знаходзіцца...
на прыстаўцы
Да якога разраду адносяцца наступныя займеннікі: ніхто, нішто?
Адмоўныя
Назавіце займеннікі роднага склону: цябе, пра нас, імі, я, ім, яго.
Цябе, яго.
Скажыце па-беларуску
жениться на ней
Ажаніцца з ёй
... пытае, той не блудзіць.
Хто
Назавіце сярод прапанаваных слоў займеннікі: вамі, падтрымка, роўны, нас, яны, ёй, маліна, мне.
вамі, нас, яны, ёй, мне
Прывядзіце прыклады неазначальных займеннікаў.
Нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы
Назавіце аснову займенніка той.
Т-
Скажыце па-беларуску
скучать без него
Сумаваць па ім
Чуць на ... вушы.
свае