Часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс, стан; выражае іх праз формы асобы, ліку, часу, называецца...
дзеяслоў.
Пачатковая (неазначальная) форма дзеяслова - гэта...
інфінітыў.
Якія тыпы спражэння адрозніваюць у беларускай мове?
І і ІІ
Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку:
А. расцерці 1. -еш
Б. выткаць 2. -эш
В. злучыць 3. -ішГ. прывезці 4. -ыш
5. -аш.А2Б5В4Г1
Перакладзіце на беларускую мову:
показывать пример
паказваць прыклад
Што могуць абазначаць дзеясловы?
Дзеянне, рух, стан, маўленне і думку, стаўленне да каго-небудзь.
Як утвараюцца зваротныя дзеясловы?
Шляхам далучэння да дзеяслова постфікса -ся.
Назавіце дзеясловы І спражэння: перабраць, цярпець, закрычаць, вымыць, шыць, падвезці, абклеіць.
перабраць, вымыць, шыць, падвезці.
Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку:
А. успомніць 1. -е
Б. несці 2. -э
В. браць 3. -а
Г. сказаць 4. -іць
5. -ыць
А4Б1В2Г3
Перакладзіце на беларускую мову:
засеиваць поле
засейваць поле.
Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова.
Лад, час, асоба, лік, род;
зваротнасць-незваротнасць,закончанае і незакончанае трыванне,
пераходнасць-непераходнасць.
Якія лады адрозніваюць у дзеясловах?
Абвесны, умоўны, загадны.
Як вызначыць тып спражэння дзеяслова?
Па асабовых канчатках. Прасцей па форме 3-й асобы множнага ліку:
канчаткі -уць, -юць - маюць дзеясловы І спражэння;
канчаткі -аць, -яць - маюць дзеясловы ІІ спражэння;
Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 1-й асобы множнага ліку:
А. разнесці 1. -ем
Б. нарэзаць 2. -ём
В. дабрацца 3. -ом
Г. знайсці 4. -ам
5. -ым
А2Б4В3Г1
Перакладзіце на беларускую мову:
овладевать методикой
авалодваць методыкай.
Назавіце формы дзеяслова.
Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Што выражаецца ў катэгорыі часу дзеяслова?
Дзеянне адносна моманту гутаркі:
дзеянне да моманту гутаркі выражаецца дзеясловамі прошлага часу;
дзеянне ў момант гутаркі - дзеясловамі цяперашняга часу;
пасля моманту гутаркі - дзеясловамі будучага часу.
Як называюцца дзеясловы, якія маюць канчаткі розных тыпаў спражэння? Назавіце гэтыя дзеясловы.
Рознаспрагальныя.
Есці, бегчы, даць.
Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 2-й асобы множнага ліку:
А. даставаць 1.-еце
Б. стварыць 2. -яце
В. прымусіць 3. -аце
Г. вырашаць 4. -іце
5. -ыце
А2Б5В4Г1
Перакладзіце на беларускую мову:
предупреждать об опасности
папярэджваць пра небяспеку
Якую сінтаксічную ролю выконваюць дзеясловы ў сказе?
Часцей за ўсё дзеяслоў выступае ў ролі выказніка.
Інфінітыў можа быць любым членам сказа.
Як называецца змяненне дзеясловаў па асобах і ліках?
Спражэнне
Як называюцца дзеясловы са значэннем дзеяння, якое адбываецца без удзелу ўтваральніка?
Безасабовыя.
Назавіце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчатак -аце (-яце):
крычаць, ісці, стрыгчы, баяцца, стаяць
ісці, стрыгчы
Перакладзіце на беларускую мову:
украшать цветами
упрыгожваць кветкамі