Часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс, стан; выражае іх праз формы асобы, ліку, часу, называецца …
дзеяслоў
Пачатковая форма дзеяслова – гэта … .
інфінітыў
Якія тыпы спражэння адрозніваюцца ў беларускай мове?
І спражэнне і ІІ спражэнне
Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку.
А. Расцерці 1. -еш
Б. Выткаць 2. -эш
В. Злучыць 3. -іш
Г. Прывезці 4. –ыш
5. –аш
А2Б5В4Г1
Показывать пример
паказваць прыклад
Што могуць абазначаць дзеясловы?
дзеянне, рух, маўленне і думку, стан, стаўленне да каго-небудзь
Як утвараюцца зваротныя дзеясловы?
шляхам далучэння да дзеяслова постфікса –ся (-ца)
Назавіце дзеясловы І спражэння: перабраць, цярпець, закрычаць, вымыць, шыць, падвезці, абклеіць, абклейваць.
перабраць, вымыць, шыць, падвезці, абклейваць
Устанавіце адпаведнасць паміж деясловамі і іх канчаткамі ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку.
А. Залежаць 1. -е
Б. Адрачыся 2. -э
В. Садзейнічаць 3. -а
Г. Вязаць 4. -іць
5. -ыць
А5 Б2 В1 Г3
Засеивать поле
засейваць поле
Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова.
лад, час, асоба, лік, род; зваротнасць / незваротнасць, пераходнасць / непераходнасць, трыванне
Назавіце формы ладу дзеясловаў?
абвесны, умоўны, загадны
Як вызначыць тып спражэння дзеясловаў?
па асабовых канчатках; прасцей па форме 3-й асобы множнага ліку:
-уць, (-юць) – І спражэнне;
-аць, (-яць) – ІІ спражэнне
Назавіце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак –а:
пераказваць, магчы, распасцерці, распрэгчы, выбраць.
перакажа, можа, выбера
Овладевать наукой
авалодваць навукай
Назавіце формы дзеяслова.
інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе
Што выражаецца ў катэгорыі часу дзеяслова?
адносіны дзеяння да моманту гутаркі
Як называюцца дзеясловы, якія маюць канчаткі розных тыпаў спражэння?
рознаспрагальныя: есці, бегчы, даць
Назавіце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -аце (-яце):
крычаць, ісці, стрыгчы, баяцца, стаяць.
ідзяце, стрыжаце
Предупреждать об опасности
папярэджваць пра небяспеку
Якую сінтаксічную функцыю выконваюць дзеясловы ў сказе?
часцей за ўсё – выказнік; інфінітыў можа быць любым членам сказа
Як называецца змяненне дзеясловаў па асобах і ліках?
спражэнне
Як называюцца дзеясловы са значэннем дзеяння, якое адбываецца без удзелу ўтваральніка?
безасабовыя
Назавіце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак –уць (-юць):
склейваць, разганяць, злучыць, бараніць, пускаць.
склейваюць, разганяюць, пускаюць
Украшать цветами
упрыгожваць кветкамі