Вісець над галавой
Пастаянна пагражаць. Пра небяспеку.
Закон гэты не столькі, можа, дзейнічаў, колькі проста вісеў над галовамі чорнай хмарай... (Я. Брыль)
Без галавы
Без клёпкі ў галаве; без цара ў галаве; галава два вухі; галава садовая; галава яловая; конь божы; курыная галава; куст альховы; медны лоб; мех з саломай; пень асінавы; пустая галава.
Без галавы
З галавой; з царом у галаве; светлая галава; у цемя не біты.
Вярзці грушы на вярбе (падманваць)
Подпускать турусы на колёсах
Бабушкины сказки
плёткі старой цёткі; забабоны старой жоны; грушы на вярбе; смаляны дуб.
Вісець над душой
Дакучаючы, патрабаваць неадкладнага выканання.
Чалавек працуе куды лепш, калі дома ў яго ўсё дагледжана і над душой не вісяць непаладкі. (Шахавец)
Агарод гарадзіць
Заварваць кашу
Агарод гарадзіць
Расхлёбваць кашу
Вóмегам вылáзіць (няўдачна закончыцца, прынесці шкоду)
боком выйти
В чём душа держится
кісялёвыя ногі; жыццё на нітку павесіў; хоць калочкам падапры.
Вісець на плячах
Даганяючы ці гонячы каго-небудзь, ісці, рухацца следам за ім.
Дзяўчаты даганялі хлопцаў. Яны амаль віселі ў тых на плячах, але перамогу не атрымалі.
Даць (даваць) копаці
Даваць гарту; даваць дыхту; даваць жару; даваць перцу; даваць пытлю; даваць у косці; даваць у скуру; даваць чапаласу; даваць чосу; даць па зубах; даць па карку; задаваць фефару; мыліць шыю; намяць бакі; прапісаць іжыцу; спусціць скуру.
Не з такога цеста зроблены
Абое рабое; аднаго крою; аднаго поля ягада; адным лыкам шытыя; адным імрам мазаны; два боты пара; аднаго балота чэрці; зроблены на адзін капыл; на адзін лад; на адзін манер.
Забіваць бакí (камусьці) - падманваць
втирать очки
Проще пареной репы
як абаранак з'есці; як хлеба з маслам з'есці; як сабаку муху схапіць; як лапаць сплесці.
Вісець на валаску
Аказвацца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.
Жыццё яго вісіць на валаску, а просьбу ягоную я не выканаў.
Дзівосы на калёсах
Пацеха з пустога меха; цуд у рэшаце; цырк на дроце.
Сяк-так накасяк
Душы паслухаючы; закасаўшы рукавы; не пакладаючы рук.
З камароў нос (вельмі мала)
с гулькин нос, как кот наплакал
Хоть шаром покати
ні ўзяць ні ўцяць; як вымецена; няма за што рукі зачапіць.
Вісець на тэлефоне
Часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне.
Трэба не вісець на тэлефоне, а выконваць сваю справу.
Замазваць вочы
Абводзіць вакол пальца; абуваць у лапці; бакі забіваць; браць на арапа; браць на вудачку; браць на пушку; вадзіць за нос; вешаць лапшу; віляць хвастом; замыльваць вочы; муціць галаву; настаўляць акуляры; пудрыць мазгі; пускаць пыл у вочы; сляпіць вочы; туманіць вочы.
Нарадзіцца ў дзіравым корабе
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай; нарадзіцца ў сарочцы.
Трымаць у абцугах
Держать в ежовых рукавицах
Умирать со смеху
з рогату канчацца; ад смеху заходзіцца (лопацца); са смеху кіснуць (лопаць); бакі рваць; за жывот (жываты) брацца; кішкі з рогату рваць; покатам класціся.