Самая доўгая косць у арганізме чалавека
Сцегнавая
Гэты орган працуе як "помпа", перапампоўваючы кроў.
Сэрца
Асноўная клетка нервовай тканкі
Нейрон
У гэтым органе пачынаецца расшчапленне вугляводаў
Ротавая поласць
Гэты орган адказвае за ўспрыманне гукавых хваляў
Вуха
Галоўны парны орган дыхання чалавека
Лёгкія
Гэты мінеральны кампанент надае касцям трываласць
Кальцый
Бяз'ядзерныя клеткі крыві, якія пераносяць кісларод
Эрытрацыты
Аддзел мозга, які адказвае за каардынацыю рухаў і раўнавагу
Мазжачок
Самая буйная залоза ў целе чалавека
Печань
Каляровая частка вока, якая вызначае яго колер
Радужка
Парны орган выдзялення, які па форме нагадвае фасолю
Ныркі
Як называецца рухомае злучэнне касцей?
Сустаў
Бялок, які надае крыві чырвоны колер.
Гемаглабін
Хуткая і міжвольная рэакцыя арганізма на раздражненне
Рэфлекс
Кіслата, якая ўваходзіць у склад страўнікавага соку
Саляная
Кот у мяшку
Адтуліна ў цэнтры радужкі, якая рэгулюе колькасць святла
Зрэнка
Дыхальная трубка, якая складаецца з храстковых паўкольцаў
Трахея
Колькі пазванкоў у шыйным аддзеле чалавека? (яна такая ж як у жырафы).
7
Самы буйны сасуд у целе чалавека
Аорта
Самы доўгі адростак нейрона, па якім імпульс ідзе ад клеткі
Аксон
Аддзел кішэчніка, дзе адбываецца асноўнае ўсмоктванне пажыўных рэчываў у кроў
Тонкі кішэчнік
Празрыстая "лінза" ўнутры вока, якая мяняе сваю крывізну
Хрусталік
Дробныя лёгачныя пузыркі, дзе адбываецца газаабмен
Альвеолы
Мышца, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной і ўдзельнічае ў дыханні
Дыяфрагма
Крывяныя пласцінкі, якія адказваюць за згусанне крыві
Трамбацыты
Месца кантакту паміж двума нейронамі для перадачы сігналу
Сінапс
Мышачны орган, які злучае глотку са страўнікам
Стрававод
Унутраная абалонка вока, на якой размешчаны палачкі і колбачкі
Сятчатка
Структурна-функцыянальная адзінка ныркі
Нефрон