Да якой часціны мовы адносіцца наступнае слова: шчаслівы?
Прыметнік
Назавіце формы ступеней параўнання.
Простая вышэйшая, складаная вышэйшая; простая найвышэйшая, складаная найвышэйшая.
Да якога разраду адносіцца прыметнік марскі?
Адносны
Утварыце прыметнік ад назоўніка ткач.
Ткацкі
Вызначце склон прыметнікаў: вясёлага, жывога, вясенняга.
Родны склон.
На якія пытанні адказвае прыметнік?
Які? Чый?
Вызначце форму ступені параўнання прыметніка найсвятлейшы.
Простая найвышэйшая.
Да якога разраду адносіцца прыметнік цёплы?
Якасны
Ці пішацца мяккі знак у прыметніку смаргон..скі?
Не пішацца: смаргонскі.
Пастаўце прыметнік хатні ў форму меснага склону.
(У) хатнім.
Што абазначае прыметнік?
Прымету прадмета
Як утвараецца простая вышэйшая форма ступені параўнання прыметніка?
Пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-.
Да якога разраду адносіцца прыметнік цётчын?
Прыналежны
Утварыце пры дапамозе суфікса -ск- прыметнік ад назоўніка француз.
Французскі
Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі прыметнікаў?
Ад характару асновы і месца націску.
З якой часцінай мовы звязваецца прыметнік?
З назоўнікам
Вызначце форму ступені параўнання прыметніка самы светлы.
Складаная найвышэйшая.
Пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца прыналежныя прыметнікі?
Пры дапамозе суфіксаў -ін-, -ын- ад назоўнікаў жаночага роду; пры дапамозе суфіксаў -аў-, -еў-, -оў-,ёў- ад назоўнікаў мужчынскага роду.
У якіх прыметніках перад суфіксам -ск- захоўваецца мяккі знак?
У прыметніках, якія ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень: студзеньскі, восеньскі.
Вызначце форму склону і ліку прыметніка ў словазлучэнні зялёнымі лясамі.
Форма творнага склону множнага ліку.
Якім членам сказа часцей за ўсё выступае прыметнік?
Азначэннем, выказнікам
Пры дапамозе якіх слоў утвараецца складаная ступень параўнання прыметніка?
Больш, менш.
Ці ўтварае ступені параўнання прыметнік жывы?
Не ўтварае.
Ці правільна запісаныя наступныя словы: завадскі, суседскі, лідскі?
Так, літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца.
Вызначце правільны варыянт:
гусь (белы / белая)
Гусь белая