Неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету паводле дзеяння, называецца...
дзеепрыметнік.
Пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу?
-уч- (-юч-), -ач- (-яч-)
Замяніце дзеясловы дзеепрыметнікамі залежнага стану і ўтварыце словазлучэнні:
прынесці (вада)
сказаць (фраза)
змалоць (зерне)
прынесеная вада
сказаная фраза
змолатае зерне
Перакладзіце на беларускую мову:
Одинокая свеча, горевшая на столе, едва освещала её лицо.
Адзінокая свечка, што гарэла на стале, ледзь асвятляла яе твар.
Разам ці асобна?
(Не) асветленая вуліца
(Не) абмалочанае жыта
(Не) разгорнуты падручнік
Неасветленая вуліца
Неабмалочанае жыта
Неразгорнуты падручнік
Граматычныя прыметы якіх часцін мовы спалучае ў сабе неспрагальная форма дзеяслова?
Дзеяслова і прыметніка.
Вызначце суфіксы ў наступных дзеепрыметніках:
Зроблены, сшыты, прачытаны, выпушчаны
Зроблены, сшыты, прачытаны, выпушчаны
-ен- -т- -н- -ан-
Замяніце дзеясловы дзеепрыметнікамі залежнага стану і ўтварыце словазлучэнні:
збудаваць (дом)
адрамантавць (памяшканне)
вымыць (падлога)
Збудаваны дом
адрамантаванае памяшканне
вымытая падлога
Перакладзіце на беларускую мову:
Каждый входящий со двора вносил с собою свежесть и запах мягкого снега.
Кожны, хто ішоў са двара, уносіў з сабою свежасць і пах мяккага снегу.
Разам ці асобна?
Пытанне (не) вырашана
падлога (не) памыта
заняткі (не) закончаны
Пытанне не вырашана
падлога не памыта
заняткі не закончаны
Ці правільнае сцвярджэнне, што дзеепрыметнікі маюць граматычныя катэгорыі трывання, часу, стану?
Правільнае
Ад якой асновы ўтвараюцца дзеепрыметнікі з суфіксам -л-?
Ад асновы інфінітыва непераходнага дзеяслова.
Устаўце прапушчаныя літары:
прыкле..ная афіша
пражы..ы век
усхвалява..ыя галасы
прыклееная афіша
пражыты век
усхваляваныя галасы
Перакладзіце на беларускую мову:
Молодая женщина, встретив испытующий взгляд брата, застыдилась.
Маладая жанчына, сустрэўшы дапытлівы братаў позірк, засаромелася.
Разам ці асобна?
(Не) узаранае нікім поле
даўно (не) бачаныя мясцінынічым (не) агароджаны ўчастак
Не ўзаранае нікім поле
даўно не бачаныя мясціны
нічым не агароджаны ўчастак
Выберыце дзеепрыметнік(і) са сказа
А ў нейкіх месцах шпаркі бег крынічкі раптоўна сціхае і яна ... марудна і разважліва расцякаецца пашырэлай запаволенай плынню.
Пашырэлай, запаволенай
Ад якіх дзеясловаў нельга ўтварыць дзеепрыметнікі? Назавіце іх.
Выпусціць, размясціцца, высмеяць, прыгнуцца, змалаціць, спадзявацца.
Размясціцца, прыгнуцца, спадзявацца.
Папраўце памылкі ва ўтварэнні або напісанні дзеепрыметнікаў:
Праходзячыя міма людзі здзіўлена пазіралі на нас.
Людзі, якія праходзілі міма, здзіўлена пазіралі на нас.
Перакладзіце на беларускую мову:
Тут даже он отёр платком выкатившуюся слезу.Тут нават ён выцер хустачкай слязу.
Разам ці асобна?
(Не) скошанае, а зжатае поле
(не) пабелены, а пафарбаваны пакой
Не скошанае, а зжатае поле
не пабелены, а пафарбаваны пакой
Якую сінтаксічную ролю выконвае дзеепрыметнік?
Часцей за ўсё азначэнне і выказнік.
Адзначце правільна напісаныя дзеепрыметнікі:
апаўшы ліст
спахмурнелае неба
прадыктаваны тэкст
ашукаты чалавек
затопленая вуліца.
спахмурнелае неба
затопленая вуліца
Назавіце дзеепрыметнікавы зварот у сказе:
Забалочаная паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні.
Ці патрэбны знакі прыпынку ў гэтым сказе?
Забалочаная паляна, акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу, млела ад гарачыні.
Перакладзіце на беларускую мову:
В таком коконе прячется зимующаяся гусеница.
У такім кокане хаваецца на зіму вусень.
Разам ці асобна?
Пісьмо і так было (не) прачытана
над яшчэ (не) заснежанымі палямі
часова (не) выплачаная зарплата
Пісьмо і так было не прачытана
над яшчэ не заснежанымі палямі
часова не выплачаная зарплата