Самастойная часціна мовы, абазначае прымету дзеяння, стану, іншай прыметы...
прыслоўе
Назавіце спосабы ўтварэння прыслоўяў.
Прыставачны
Суфіксальны
Прыставачна-суфіксальны
Складанне слоў
Прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пра дапамозе прыставак, пішуцца...
разам
Часціца НЕ пішацца ..., калі ў сказе ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне.
асобна
Гэта прыслоўі прычыны: блізка, навокал, далёка, тут.
Не, гэта прыслоўі месца.
Як змяняюцца прыслоўі?
Прыслоўі - нязменныя словы: не скланяюцца, не спрагаюцца
Якім спосабам утварыліся прыслоўі па-твойму, зрэдку, спаўна?
Прыставачна-суфіксальным спосабам
Запішыце правільна прыслоўі (да) бяла, (у) ручную, (з) далёку, (па) твойму, (па) малу, (так) сама, (як) ніяк, куды (сьці).
дабяла, уручную, здалёку, па-твойму, памалу, таксама, як-ніяк, кудысьці.
НЕ з прыслоўямі на -о,-а пішацца ..., калі можна падабраць сінонім без гэтай часціцы.
разам
Сярод названых вызнач прыслоўі мэты: назло, згарача, хутка, прыблізна, многа, наўмысна.
назло, наўмысна
Якую сінтаксічную ролю выконваюць прыслоўі?
Акалічнасць; выказнік.
Выберыце прыслоўі, утвораныя суфіксальным спосабам: адразу, наперад, бягом, наверсе, кругом, аўтаматычна, назаўсёды.
Бягом, кругом, аўтаматычна.
Запішыце правільна:
(на)што ты сказаў - (на) што ты глядзіш; (ні) за (што) не скажу - (ні) за (што) пакаралі; (з) усім позна - (з) усім класам; (за) тым пойдзем - (за) тым дрэвам.
нашто ты сказаў - на што ты глядзіш; нізашто не скажу - ні за што пакаралі; зусім позна - з усім класам; затым пойдзем - за тым дрэвам.
Нельга, непахісна, нясцерпна. Чаму НЕ (НЯ) напісана разам?
Гэтыя прыслоўі без НЕ (НЯ) не ўжываюцца.
Ад дадзеных слоў утварыце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок.
Вясна, першы, наш, воўк, дзе.
па-веснавому, па-першае, па-нашаму, па-воўчы, дзе-небудзь
Вызначце сінтаксічную рою прыслоўя ў сказе
Алесь спяшаўся праверыць сваім вокам, што рабілася наўкола.
Акалічнасць
Якім спосабам утвораны прыслоўі пароўну, па-святочнаму, залішне, спаўна?
1. прыставачным
2. суфіксальным
3. прыставачна-суфіксальным
3. прыставачна-суфіксальным
Як пішуцца наступныя прыслоўі: (па) першае, (па) зімоваму, (па) таварыску, (па) дзіцячы?
Праз злучок
Запішыце правільна:
(Ні, не) дзе так звонка (не,ні) чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі.
Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі.
Раскрыйце дужкі:
(Не)далёка; (не)пахісна; (не)весела, а сумна; было (не)блізка; дзе(сьці); (абы)як; дзе(нідзе); далёка(далёка); (абы)якава; (не)цяжка.
Недалёка; непахісна; не весела, а сумна; было не блізка; дзесьці; абы-як; дзе-нідзе; далёка-далёка; абыякава; няцяжка.
Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя ў сказе
Мне вельмі крыўдна.
Выказнік
Якія прыслоўі маюць у сваім складзе прыстаўку: па-беларуску, напалову, вечарком, удваіх, дома, паабапал, тройчы?
па-беларуску, напалову, удваіх, паабапал
Запішыце правільна:
Дамоў вярталіся (пад) поўдзень.
Ён (раз) пораз нагінаецца.
(Па) блізу здабываюць вапну.
(Час) (ад) (часу) Васіль адкладвае кнігу (ў) бок, задумваецца.
Дамоў вярталіся пад поўдзень.
Ён раз-пораз нагінаецца.
Паблізу здабываюць вапну.
Час ад часу Васіль адкладвае кнігу ўбок, задумваецца.
Які адказ будзе правільным?
Чаму прыслоўі недзе, некалі, нельга, неадкуль, нечага, неяк з часціцай НЕ пішуцца разам?
а) таму што гэтыя словы без не не ўжываюцца;
б) таму што гэта неазначальныя прыслоўі.
б) таму што гэта неазначальныя прыслоўі
Напішыце словы разам, асобна, праз дэфіс. Абы(куды), (з)далёк, воляй(няволяй), (да)зарэзу, (без)канца, (на)памяць, сям(там), (па)брацку, (па)душы, (па)чацвёртае, (па)твойму, (на)віду.
абы-куды, здалёк, воляй-няволяй, да зарэзу, без канца, на памяць, сям-там, па-брацку, па душы, па-чацвёртае, па-твойму, на віду