Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі?
Корань
ВЕРАШЧАКА
1. разм. капрызлівае дзіця;
2. рэдкая мучная страва з мясам і каўбасой;
3. дзіцячая цацка, бразготка;
4. духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мех, які надзімаецца праз трубку.
2. рэдкая мучная страва з мясам і каўбасой;
Хто спяшаецца заўжды: уставай, ідзі сюды,
зашпіліся, жуй, не спі, малако сваё дапі!
Мама
Пра што можна даведацца па колькасці колаў на панцыры ў чарапахі?
Пра яе ўзрост.
У назве якой дзяржавы на канцы тры Я?
Аўстрыя
ПАМОРАК
1. жыхар Памор’я;
2. мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага (на Поўначы)
3. хвароба, пошасць, эпідэмія;
4. змора, стан зморанага чалавека, знясіленасць;
5. непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці.
3. хвароба, пошасць, эпідэмія;
Што за звярочак: па хаце ходзіць – ніхто яму не шкодзіць, усякі яго ўважае, дарогу саступае?
дзіцёнак
Што робяць каты большую частку свайго жыцця?
Спяць
Якія словы маюць 100 зычных?
(стог, стос, столь, стогн)
НЭНДЗА
1. галеча, беднасць;
2. разм. дрэннае надвор’е, хлюпота;
3. скарга;
1. галеча, беднасць;
Сядзіць дзіця на гародзе, сядзіць і гаворыць: “У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын”.
дачка
Калі пачынаўся новы год да 1699 года?
1 верасня
З чаго пачынаецца і чым канчаецца Нёман?
З літары Н
КАСНІК
1. падстаўка для касы;
2. разм. касы, касавокі чалавек;
3. вузкая палоска тканіны, стужка, якую ўплятаюць касу;
4. край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім;
5. мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку.
3. вузкая палоска тканіны, стужка, якую ўплятаюць касу;
Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся. Што гэта азначае?
Пяць дачок замуж аддаваў і аднаго сына жаніў
Самая доўгая рака на свеце - Амазонка. Колькі пракладзена праз яе мастоў?
Адзін
Дзе вясна бывае пасля восені, раніца пасля дня, абед перад снеданнем і юнацтва пасля старасці?
У слоўніку
АБЛЯМАВАЦЬ
1. увесці ў зман кагосьці, наўмысна сказаўшы няпраўду;
2. абшыць па краях палоскай з іншай тканіны;
3. збіць у лямец, зрабіць лямцам;
4. пакрыць сцены або столь спецыяльным матэрыялам, каб зрабіць паверхню гладкай;
5. разм. аблапошыць, абабраць.
2. абшыць па краях палоскай з іншай тканіны;
Ішоў чалавек дарогай, ажно ўдваіх сена грабуць:
– Калі брат з сястрою – памажы, Божа, а мужык з жаною — смешкі да жарты.
– А не брат з сястрою, не мужык з жаною, мая матка яе матцы свякроўка была.
Бацька з дачкою
Чым выціралі алоўкавыя запісы да таго, як прыдумалі гумку?
Хлебам