Полацкая князёўна спрабавала забіць свайго мужа - князя Уладзіміра.
Рагнеда
З якой гістарычнай падзеяй звязана дата 26 красавіка 1986 года?
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
Назавіце помнік архітэктуры, унесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА ў 2000 годзе
Мірскі замак
Хто назваў Беларусь “Зямля пад белымі крыламі”
Уладзімір Караткевіч
Падчас гэтага свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця.
Купалле
Гэты чалавек у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце першым сярод усходніх славян атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Але вядомасць яму прынесла не лячэнне, а што?
Ф.Скарына, кнігадрукаванне
Колькі ў Беларусі гарадоў-герояў?
Адзін
Ён жыў у 12 стагоддзі, выканаў адну вялікую просьбу адной вялікай жанчыны. Яго праца стала святыняй. Была страчана на доўгія гады, і адноўлена ў нашы дні. Пра якіх людзей ідзе размова?
Лазар Богша і Ефрасіння Полацкая
https://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/9/126/301/126301857_01.jpg
Назавіце імя вядомага беларускага пісьменніка, які мае адзін зборнік вершаў. Усё сваё нядоўгае жыццё правёў за яе межамі Беларусі. Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце
Максім Багдановіч
Гэта дрэва ў беларусаў было сіволам асаблівай жыватворнай сілы. Галіны яго асвячалі ў царкве, білі імі ўсіх членаў сям'і, бо лічылася, што гэтым можна абараніць ад хвароб і бед. Што гэта за дрэва?
Вярба
Назавіце першую беларускую спартсменку, якая атрымала званне Героя Беларусі. Якія спартыўныя дасягненні яна мае?
https://pbs.twimg.com/profile_images/566514024758509568/Mm3u0v4b_400x400.jpeg
Дар’я Домрачава
Назавіце імя і прозвішча нацыянальнага героя Беларусі, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў
Кастусь Каліноўскі
Карціна вядомага беларускага мастака “Над горадам”. Які гэта горад і хто аўтар?
https://uploads2.wikiart.org/images/marc-chagall/over-the-town-1918.jpg!Large.jpg
Віцебск, Марк Шагал
Назавіце аўтара твора, па матывах якога зняты гэты фільм. Назавіце герояў і як склаўся іх лёс?
https://youtu.be/483nZjxvwv4?t=1734
І.Мележ, Ганна і Васіль
Назавіце свята, што яно абазначае і калі адзначаецца
Масленіца, гэта свята развітання і сустрэчы зімы і вясны, смачнай ежы, вясёлых ігрышч і забаў.
Аркадзь Куляшоў напісаў верш пра легендарнага беларускага партызана, Героя Савецкага Саюза. Назавіце імя партызана і яго лёс.
Шмыроў Мінай Піліпавіч
Менавіта па гэтым замку, паводле легенды, ходзіць сярод людзей здань Чорнай Дамы. Як звалі легендарную даму і ў якім замку блукае яе прывід?
https://www.miroworld.ru/wp-content/uploads/2017/08/Nesvizhskij-zamok.jpg
Барбара Радзівіл, Нясвіжскі замак
Назавіце аўтара слоў вядомага беларускага шлягера
Ніл Гілевіч
("Сябры", "Вы шуміце, бярозы")
Прадоўжыце фрагмент фільма. Назавіце аўтара і герояў твора
К.Крапіва, Гарлахвацкі і Туляга, “Свінтус грандыёзус”)
ЗБАН, ДЗЯЖА