Калі і дзе нарадзіўся Кандрат Крапіва?
5 сакавіка 1896 г., вёска Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
Хто натхніў К.Крапіву на напісанне твораў у час яго вучобы ў Стоўбцах?
З К.Крапівой у Стаўбцоўскім вучылішчы вучыўся малодшы брат Я. Коласа Іосіф Міцкевіч, які дэкламаваў творы брата
Працягніце назву баекі К. Крапівы: "Саманадзейны(...)","Дыпламаваны (...)", "Ганарысты (...)", "Дзед (...)"
"Саманадзейны (конь)", "Дыпламаваны (баран)", "Ганарысты (парсюк)", "Дзед (і баба)"
Працягніце выраз з аднаго з драматычных твораў К. Крапівы "Свінтус...
Грандыёзус
У якой навуковай установе працаваў К.Крапіва?
У Акадэміі навук БССР
Чаму бацькі далі сыну імя Кандрат?
У сям'і бацькоў да Кандрата было 8 дзяцей, але ўсе, акрамя дзвюх дзяўчынак, памерлі. Бабулькі ў вёсцы параілі, што, каб дзіця выжыла, трэба даць яму імя бацькі
Які друкаваны твор лічыцца дэбютам К.Крапівы ў літаратуры і дзе ён быў надрукаваны?
Фельетон на рускай мове "Жили-были" ў газеце "Чырвонаармейская праўда"
Аб чым хацеў сказаць К. Крапіва, пішучы байкі?
Ён хацеў выказаць праўду пра недахопы і людскія заганы
Назавіце першы драматычны твор К.Крапівы
П'еса "Канец дружбы"
Якое перыядычнае выданне рэдагаваў К. Крапіва ў час Вялікай Айчыннай вайны?
Газету-плакат "Раздавім фашысцкую гадзіну"
Назавіце ў паслядоўным парадку адукацыйныя "ўніверсітэты" К. Крапiвы, дзе ён атрымліваў адукацыю?
Царкоўна-прыходская школа, гарадское вучылішча, БДУ
Як называюцца першыя зборнікі вершаў К. Крапівы? Назавіце хаця б адзін з іх.
"Асцё", "Крапіва".
Байкі якога рускага байкапісца перакладаў К. Крапіва?
І.А. Крылова
Якая камедыя прынесла К.Крапіве славу камедыёграфа?
Сатырычная камедыя "Хто смяецца апошнім"
Рэдактарам якога першага ў Беларусі часопіса сатыры і гумару быў адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны К.Крапіва?
"Вожык"
Як звалi першае каханне К.Крапівы, дзе ён сустрэўся з гэтай дзяўчынай i што яна падарыла маладому афіцэру Крапіве на развітанне?
Дачка купца з Асташкава Кацярына, яна падарыла яму на развітанне сярэбраны рубель з выявай Кацярыны Вялікай (ІІ)
Якое ненаўмыснае прароцтва зрабіў К.Крапіва ў радках верша "Развітанне сына":
Лепш свабодным легчы ў полі
Ад варожай кулі,
Чым аддаць сябе ў няволю
І цябе, матуля.
на Вялікай Айчыннай вайне загінуў сын К. Крапівы Барыс
Як называецца апошняя кніжка К.Крапівы і каму ён яе падарыў?
Загадкі дзеда Кандрата, падарыў праўнучцы Варвары
Назавіце адмоўных і станоўчых герояў камедыі "Хто смяецца апошнім"(не менш за два стноўчых і два адмоўных)?
Станоўчыя: Левановіч, Вера, Чарнавус, цёця Каця, дворнік Нічыпар;
Адмоўныя: Гарлахвацкі, Зёлкін, Зіна Зёлкіна
Якую навуковую ступень і якое навуковае званне меў К. Крапіва?
Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР
У якіх войнах удзельнічаў К.Крапіва?
У Першай сусветнай, ваяваў на Румынскім фронце; у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь у 1939 г.; у савецка-фінскай вайне 1940 г.; у Вялікай Айчыннай вайне
Адгадайце загадкі "дзеда Кандрата" – К. Крапівы:
Ужываю я дзве солі,
Калі гэта мне да месца:
Без адной я – невясёлы,
Без другой - абед не есца.
Першая соль – нота, другая соль – сталовая соль, прыправа да ежы
Пазнайце байку
Дадатак (1,2)
"Дыпламаваны баран", "Ганарысты парсюк"
Назавіце драматычны твор К. Крапівы і герояў
Дадатак
"Хто смяецца апошнім", Гарлахвацкі і Туляга
.Рэдактарам якіх навуковых слоўнікаў быў К.Крапіва (назавіце не менш за два)?
"Беларуска-рускі слоўнік", "Руска-беларускі слоўнік", "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" ў 5-ці тамах, "Дыялекталагічны атлас беларускай мовы"