Падземная рака ў Мінску называецца менавіта так
Няміга
(рака цякла каля цяперашняй станцыі метро, і паступова высыхала, але здараліся паводкі-вуліцы затапляла. У 1924 годзе раку пачалі збіраць у калектар паступова-амаль 70 год яна цячэ ў бетонных трубах пад нашымі нагамі)
Колькі ў Беларусі абласцей?
6
Паглядзіце на фота нумар 2. Гэта інструмент асабістай гігіены, зроблены з металу. Такія інструменты невялікага памеру, таму іх часта знаходзяць амаль цэлымі падчас раскопак. Што рабілі гэтым інструментам?
Вушы чысцілі
Называецца "капавушка"( "вухачыстка", "вухавёртка")
Зараз у Віцебску вось-вось пачнецца вялікі музычны фестываль. Як ён называецца?
Славянскі базар
Фота 3
Усе ведаюць гэту дзяўчыну. А што яна звычайна трымае ў руках?
Крыж
Мінск раней называўся Менск.
Ад назвы ракі, каля якой быў заснаваны.
Як называецца гэта рака?
(ад слова "мяняць", бо па ёй прыязджалі купцы з таварамі)
Менка
Самы стары горад Беларусі
Полацк
Дзе ў Беларусі здабываюць розныя віды соляў у шахтах
Салігорск
На гэтых выходных адзначалася Купалле, свята маладосці і сонца. Дзяўчаты ў гэтую ноч плятуць вянкі і гадаюць, пускаючы іх на ваду, ці знойдуць сваё каханне. А як вянкі ім "расказваюць"?
Калі вянок плыве- будзе шчаслівае каханне, калі стаіць ці круціцца-не.
У некаторых мясцовасцях -у які бок плыве вянок, з таго боку будзе жаніх
Гэты хлопец настолькі знакаміты, што ніхто не ведае, ці ён сапраўды існаваў. Мы не просім узгадаць яго подзвіг. Паглядзіце на помнік, які знаходзіцца ў скверы каля Опернага тэатру ў Мінску. Што ў паднятай руцэ хлопчыка?
Фота 4
Граната
Як называецца Мікрараён (ці вуліца), які "сустракае" аўтобус з Бараўлян
Зялёны луг
Карбышава
Лагойскі тракт
Гамарніка
Цікоцкага-любы адказ правільны
Ёсць легенда пра волата Машэку, якую мы не будзем пераказваць. Па легендзе, ён пахаваны ў кургане каля ракі Днепр. Гэтае месца называюць магілай льва. Як называецца горад, у якім яна знаходзіцца?
Магілёў
Вы ўсе гэта елі хоць адзін раз, але не расказвайце стаматолагу!
Іх вырабляюць у горадзе Нароўля на фабрыцы "Красный мозырянин", якая вядома сваім зефірам і пасцілой. Гэтыя слодычы такія ўнікальныя, што рэцэпт пастаянна кралі іншыя фабрыкі. На тэрыторыі СНД аж некалькі іх вытворцаў, таму ў Нароўлі змянілі назву прадукту, дадаўшы слова "Щедрая"
Цукеркі "Коровка" (зараз -"Щедрая коровушка")
У 1517 годзе Францыск Скарына ў Празе (ён таму вучыўся і працаваў) надрукаваў першую беларускую кнігу. Ён выбраў менавіта яе, каб людзі розных саслоўяў маглі разумець божае слова. "каб дасканалы быў Божы чалавек"напісана ў прадмове. Што гэта за кніга?
Біблія
Фота 5
Дзе ён жыве?)
Бабруйск
Паглядзіце на фота нумар 1!
Гэты помнік знаходзіцца на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Такі кубік з qr-кодам. Калі счытаць код, з'явіцца віртуальны вобраз, такая вось сава.
Каму помнік?
Сістэмнаму адміністратару (айцішніку, праграмісту -залічваем, хоць гэта розныя прафесіі ;) )
Яны могуць падняць вагу прыкладна 20 дарослых сланоў і выкарыстоўваюцца ў больш як 50 краінах свету на будоўлях, на здабычы горных парод. Вырабляюцца ў горадзе Жодзіна
БЕЛАЗы
Сёлета Супольнасць рыбаловаў і паляўнічых прапанавала выключыць зуброў з Чырвонай кнігі. Аднак, прыкладна 100 год таму гэтыя жывёлы спынілі сваё існаванне ў дзікай прыродзе. Апошні дзікі зубр памёр у 1926 годзе ў пушчы, і пасля гэтага папуляцыю зуброў узнаўлялі пры дапамозе тых, што жылі ў заапарках.
Чаму паміралі зубры?
Іх незаконна забівалі браканьеры
Як называецца беларускі лялечны тэатр?
Назва паходзіць ад палесцінскага гораду, які ніяк не звязаны з Беларуссю, але, згодна Бібліі, там нарадзіўся Ісус Хрыстос, і гісторыя яго нараджэння стала першым лялечным спектаклем
Батлейка (горад Бэтлеем або Віфлеем)
Што такое "Хлопчык з лебедзем"? У Мінску ён ёсць, знаходзіцца недалёка ад месца першых воданапорных вежаў, і з'яўляецца першым ІКСОМ у нашай сталіцы. Што ж за ІКС?
Фантан
Фота 6
Колькі ліній метро ў Мінску?
3
Гэты горад не вельмі вялікі, але яго называюць каралеўскім, таму шта кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый вельмі любіў там бываць. Рака Нёман, прыгожы замак з белымі вежамі, цэрквы і касцёлы-яго знакамітыя мясціны. На гербе горада намаляваны алень
Гродна
Нясвіжскі палац пачаў будавацца Радзівіламі ў 1583 годзе (раней быў драўляны замак) . Барбара Радзівіл была жонкай караля і памерла ў 1551 годзе, у Кракаве-значыць, яна не магла быць у гэтым замку. Але легенда прыгожая пра тое, як кароль шкадаваў аб яе смерці, што выклікаў яе дух, загаварыў з ім, і Барбара так і засталася на зямлі.
Кажуць, што душа яе дагэтуль блукае па палацу ў чорным адзенні і плача. Як завуць гэтага прывіда?
Чорная Дама (Чорная Панна)
Паглядзіце відэа. Гэты хлопчык ужо дарослы, яго завуць Юра Дземідовіч.
Для чаго была напісана гэтая песня ў 2009 годзе?
Дзіцячае Еўрабачанне
Фота 7.
Гэта рымскі герой, кіраўнік паўстання рабоў і гладыятараў. ВЫ дакладна бачыце яго кожны раз, калі ходзіце ў краму і падыходзіце да касы. Як яго імя?
Спартак